У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.
![]() |
60 гадоў з часу адкрыцця УА "Беларуска-Расійскі ўніверсітэт" у Магілёве (01.09.1961) |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Антонавіча Гадунова , (02.09.1921 – 10.02.1994), вучонага-эканаміста. Доктар эканамічных навук (1977), прафесар (1979). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. |
![]() |
290 гадоў з дня нараджэння Станіслава Іванавіча Богуш-Сестранцэвіча (03.09.1731 – 01.12.1826), царкоўнага і грамадскага дзеяча, вучонага, літаратара. Першы рымска-каталіцкі мітрапаліт Расійскай імперыі. З 1782 г. – біскуп Беларускага біскупства (цэнтр у Магілеве), з 1782 г. – магілёўскі арцыбіскуп |
![]() |
70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Кумачова (09.09.1941, г. Горкі), вучонага ў галіне меліярацыі. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1994) |
![]() |
120 гадоў з дня нараджэння Бярнарда Эмануілавіча Быхоўскага (12.09.1901, г. Бабруйск – 19.04.1980), філосафа. Доктар філасофскіх навук (1941), прафесар (1929) |
![]() |
110 гадоў з дня нараджэння Юлія Абрамавіча Таўбіна (15.09.1911 – 30.10.1937), паэта. З 1921 г. жыў у Мсціславе |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Івана Сямёнавіча Жарыкава (15.09.1921, в. Хацілавічы, Крычаўскі раён – 03.07.2003), вучонага ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1976), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978) |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Лусто (21.09.1921, г. Магілёў – 16.03.1979), Героя Савецкага Саюза (1945) |
![]() |
40 гадоў з часу адкрыцця Магілёўскага музея этнаграфіі філіяла УК "Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Р. Раманава" (21.09.1981) |
![]() |
120 гадоў з дня нараджэння Рувіма Ісаевіча Фраермана (22.09.1891, г. Магілёў – 27.03.1972), пісьменніка |
![]() |
120 гадоў з дня нараджэння Віктара Феафанавіча Залескага (24.09.1901, г. Клімавічы – 22.11.1963), тэатразнаўца, крытыка |
![]() |
70 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Сцяпанавіча Казакевіча (26.09.1951, г. Бялынічы), паэта, празаіка, эсэіста, мецэната |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Паўлавіча Кавалёва (27.09.1921, в. Кавалі, Бабруйскі раён – ??.03.1999), Героя Сацыялістычнай Працы (1971) |
![]() |
70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Церахава (27.09.1951, в. Галубоўка, Хоцімскі раён), пісьменніка |
![]() |
130 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Антонавіча Смоліча (29.09.1891, в. Бацэвічы, Клічаўскі раён – 17.06.1938), вучонага ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі. Прафесар (1927) |
![]() |
130 гадоў з дня нараджэння Ота Юльевіча Шміта (30.09.1891, г. Магілёў – 07.09.1956), вучонага ў галіне матэматыкі, астраноміі, геафізікі, падарожніка, аднаго з арганізатараў асваення Паўночнага марскога шляху, дзяржаўнага дзеяча. Герой Савецкага Саюза (1937). Акадэмік Акадэміі навук СССР (1935), Акадэміі навук Украінскай ССР (1934) |