2021
2024
2025

ЛІПЕНЬ 2021

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Міхайлавіча Радзькова (01.07.1951, в. Вотня, Быхаўскі раён), вучонага-матэматыка, педагога, палітыка. Доктар педагагічных навук (1997), прафесар (1998). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь
   
80 гадоў з дня гераічнай абароны Магілёва (03–26.07.1941)
   
60 гадоў з дня нараджэння Таіды Мікалаеўны Рэдказубавай (05.07.1961, г. Магілёў), паэтэсы
   
90 гадоў з дня нараджэння Пятра Усцінавіча Рававога (12.07.1931, в. Старакожаўка, Дрыбінскі раён), вучонага ў галіне меліярацыі глеб. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1996), прафесар (1991)
   
80 гадоў з дня нараджэння Алега Георгіевіча Слукі (12.07.1941, в. Лабковіца, Асіповіцкі раён), вучонага-гісторыка, журналіста, дзяржаўнага дзеяча. Доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1989). Заслужаны журналіст Беларусі
   
70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Андрэевіча Ільянкова (12.07.1951, в. Шамава, Мсціслаўскі раён), вучонага ў галіне радыёэлектронікі. Кандыдат тэхнічных навук
   
110 гадоў з дня нараджэння Паўла Іванавіча Пруднікава (14.07.1911, в. Стары Дзедзін, Клімавіцкі раён – 16.03.2000), паэта, празаіка, нарысiста. Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь (1992)
   
120 гадоў з дня нараджэння Анатоля Ісакавіча Лур'е (19.07.1901, г. Магілёў – 12.02.1980), вучонага ў галіне тэарэтычнай і прыкладной механікі. Доктар тэхнічных навук (1939), прафесар (1935). Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1960)
   
80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Якаўлевіча Груданава (26.07.1941, в. Варатынь, Бабруйскі раён), вучонага ў галіне харчовага машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (1992)
   
90 гадоў з часу адкрыцця УА "Бабруйскі медыцынскі каледж" (28.06.1931) у Бабруйску
   

ЛІПЕНЬ