2021
2024
2025

ЧЭРВЕНЬ 2021

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

160 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Навумавіча Граната (13.06.1861, г. Магілёў – 07.09.1933), публіцыста, кнігавыдаўца, заснавальніка (разам з братам Ігнаціем Навумавічам) знакамітага выдавецтва "Гранат"
   
120 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Самсонавіча Ерусалімскага (01.06.1901, в. Новы Быхаў, Быхаўскі раён – 30.11.1965), гісторыка, публіцыста. Доктар гістарычных навук (1943), прафесар (1930)
   
90 гадоў з дня выхаду першага нумара раённай газеты "Асіповіцкі край" (10.06.1931)
   
110 гадоў з дня нараджэння Ганны Іосіфаўны Сапрыка (16.06.1911, в. Куркаўшчына, Мсціслаўскі раён – 14.05.1962), празаіка, перакладчыка
   
80 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Пятровіча Кавалёва (19.06.1941, в. Сялец, Магілёўскі раён – 14.06.2020), паэта, празаіка
   
90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Ігнатавіча Янчанкі (22.06.1931, в. Забалацце, Магілёўскі раён – 19.07.2000), паэта, празаіка, перакладчыка, публіцыста
   
80 гадоў назад было створана народнае апалчэнне (22.06.1941) у Магілёве
   
70 гадоў з дня нараджэння Віктара Фёдаравіча Пінчука (22.06.1951, в. Канцы, Асіповіцкі раён), кандыдат біялагічных навук, дацэнт. Член Савета Рэспублiкi Беларусь. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама "Чалавек года" ў сферы вытворчасці
   
140 гадоў з дня нараджэння Марка Яфімавіча Эйцінгона (26.06.1881, г. Магілёў – 30.07.1943), вучонага-псіхааналітыка. Доктар медыцыны (1909)
   
90 гадоў з дня выхаду першага нумара магілёўскай раённай газеты "Прыдняпроўская ніва" (30.06.1931)
   
90 гадоў з дня нараджэння Васіля Васільевіча Сідарэнкі (30.06.1941, в. Вайнілы, Чавускі раён – 17.03.1995), паэта, перакладчыка
   

ЧЭРВЕНЬ