У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.
![]() |
160 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Бычкова (01.05.1861, г. Горкі – 18.08.1883), удзельнік руху народавольцаў 1870–1880 гг. |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Рыгора Васільевіча Булацкага (05.05.1921, в. Мачулкі, Бабруйскі раён – 08.02.1999), гісторыка, журналіста. Доктар гістарычных навук (1971), прафесар (1972) |
![]() |
90 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Захаравіча Гаўрусёва (10.05.1931, в. Новааляксандраўка, Дрыбінскі раён – 12.03.1988), паэта, крытыка, перакладчыка |
![]() |
90 гадоў з дня нараджэння Аляксея Мартынавіча Кажамякі (10.05.1931 , в. Роськаў, Клiмавiцкі раён – 02.02.2021), публіцыста |
![]() |
190 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Мікалаевіча Гартынскага (12.05.1831, г. Магілёў – 28.07.1901), сакратара Магілёўскай губернскай па сялянскіх справах прысутнасці (1859–1870), Магілёўскага віцэ-губернатара (1872–1888), члена земскага сходу Магілёва. Кандыдат юрыдычных навук (1852) |
![]() |
80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Станіслававіча Сербантовіча (13.05.1941, в. Ордаць, Шклоўскі раён – 21.03.1970), паэта |
![]() |
80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Абабуркі (15.05.1941), мовазнаўца. Доктар філалагічных навук (2001), прафесар (1993). Працаваў ва УА "Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова" (1970–2020) |
![]() |
80 гадоў з дня нараджэння Адама Пятровіча Мельнікава (15.05.1941, в. Малюшын, Краснапольскі раён), вучонага-палітолага. Кандыдат філасофскіх навук (1974) |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Фёдаравіча Мельнікава (16.05.1921, г. Крычаў – 30.06.1993), краязнаўца. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1979) |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Бобрыка (19.05.1901, г. п. Глуск – 21.12.1956), урача і вучонага ў галіне хірургіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1937). Заслужаны ўрач БССР (1948) |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Івуценкі (19.05.1921, в. Утра, Чавускі раён – 27.04.1945), поўнага кавалера ордэна Славы (1945) |
![]() |
70 гадоў з дня нараджэння Валянціна Рыгоравіча Прыешкіна (24.05.1951, г. Бабруйск), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Суворава (25.05.1921, в. Гронаў, Чэрыкаўскі раён – 28.05.2014), Героя Сацыялістычнай Працы (1971) |
![]() |
90 гадоў з дня нараджэння Васіля Мікітавіча Еўдакімава (25.05.1931, в. Касары, Чэрыкаўскі раён – 09.08.2007), генерал-маёра |
![]() |
150 гадоў з дня нараджэння Ісака Абрамавіча Сербава (27.05.1871, в. Кульшыч, Слаўгарадскі раён) – 21.01.1943), этнографа, фалькларыста, археолага. Кандыдат гістарычных навук (1934) |
![]() |
100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Савельевіча Гарнастаева (27.05.1921, в. Колтава, Мсціслаўскі раён – ??.02.2003), Героя Сацыялістычнай Працы (1966) |
![]() |
90 гадоў з дня нараджэння Васіля Пракопавіча Жураўлёва (27.05.1931, в. Раздзел, Мсціслаўскі раён), крытыка, літаратуразнаўца. Доктар філалагічных навук (1986) |
![]() |
80 гадоў з дня нараджэння Валерыя Піліпавіча Гаранькова (29.05.1941, г. Чэрыкаў), вучонага ў галіне фармацэўтыкі. Доктар фармацэўтычных навук (1989), прафесар (1989) |