2021
2024
2025

КРАСАВІК 2021

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

120 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Тарасавіча Ляскоўскага (01.04.1901, в. Прудок, Хоцімскі раён – 23.12.1946), поўнага кавалера ордэна Славы (1944, 1945 (двойчы))
   
80 гадоў з дня нараджэння Леаніда Максімавіча Марчанкі (01.04.1941, г. Бабруйск – 11.09.1996), мастака-графіка
   
100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Фадзеевіча Сямёнава (06.04.1921, г. Бабруйск – 08.05.1951), поўнага кавалера ордэна Славы (1944 (двойчы), 1945)
   
70 гадоў з дня нараджэння Сафронія (у міру Сцяпан Пятровіч Юшчук) (11.04.1951), праваслаўнага дзеяча. Архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі (з 07.10.2002)
   
30 гадоў з часу стварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (13.04.1991), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі
   
90 гадоў з дня выхаду першага нумара раённай газеты "Голас Касцюкоўшчыны" (17.04.1931)
   
90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Карлавіча Міхайлоўскага (23.04.1931, г. Бабруйск – 04.09.1999), жывапісца, педагога
   
80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Пруднікава (25.04.1941, в. Кледнявічы, Дрыбінскі раён), паэта
   
130 гадоў з дня нараджэння Васіля Мікітавіча Лубякі (26.04.1891, г. Горкі – 16.06.1950), вучонага-эканаміста. Доктар сельскагаспадарчых навук (1931), прафесар (1929). Акадэмік Акадэміі навук БССР (1931). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1944)
   
80 гадоў з дня нараджэння Барыса Іванавіча Первунінскіх (27.04.1941, Казахстан), графіка, жывапісца. Жыве ў Магілёве
   
90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Кісялёва (28.04.1931), даследчыка, краязнаўца, літаратара. У дзяцінстве жыў у в. Дараганава Асіповіцкага раёна
   

КРАСАВІК