2021
2024
2025

ЛЮТЫ 2021

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

340 гадоў назад заснаваны Княжыцкі касцёл і кляштар дамініканцаў (1681) у в. Княжыцы Магілёўскага раёна
   
360 гадоў назад адбылося Магілёўскае паўстанне (01.02.1661)
   
70 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Пятровіча Магдалёва (02.02.1951, в. Жаролы, Слаўгарадскі раён), паэта
   
100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Рыгоравіча Пінчука (04.02.1921, в. Будзёнаўка, Бабруйскі раён – 12.01.1978), Героя Савецкага Саюза (1945). Заслужаны ваенны лётчык (1969)
   
90 гадоў з дня нараджэння Віктара Іванавіча Шабайлава (05.02.1931, в. Мікалаеўка, Шклоўскі раён – 02.04.2018), вучонага ў галіне дзяржаўнага права. Доктар юрыдычных навук (1980), прафесар (1992). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1994)
   
60 гадоў з дня нараджэння Леаніда Цімафеевіча Сідарава (10.02.1961, в. Старая Клёўка, Бялыніцкі раён), паэта
   
110 гадоў з дня нараджэння Паўла Паўлавіча Пурына (12.02.1911, в. Рэчыца, Чэрыкаўскі раён – 07.05.1977), Героя Савецкага Саюза (1945)
   
80 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Іосіфавіча Лянькова (14.02.1941, в. Куты, Магілёўскі раён), вучонага-эканаміста. Доктар эканамічных навук (1989), прафесар (1991). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1993)
   
80 гадоў з дня нараджэння Марыі Фёдараўны Шаўлоўскай (14.02.1941, в. Выдранка, Краснапольскі раён), літаратуразнаўца, крытыка. Кандыдат філалагічных навук (1972)
   
90 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Сцяпанавіча Крупенькі (15.02.1931, в. Дуброўка, Шклоўскі раён), дзяржаўнага дзеяча Комі АССР. Заслужаны работнік народнай гаспадаркі Комі АССР
   
90 гадоў з дня нараджэння Георгія Георгіевіча Паплаўскага (15.02.1931 – 29.10.2017), графіка і жывапісца. Народны мастак Беларусі (1997). Акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР (1991), Расійскай акадэміі мастацтваў (1991), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Жыў у Бабруйску
   
100 гадоў з дня нараджэння Васіля Андрэевіча Пыжкова (18.02.1921, в. Валымер, Мсціслаўскі раён – 28.12.2004), гісторыка, журналіста. Доктар гістарычных навук (1967), прафесар (1968). Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967)
   
90 гадоў з дня нараджэння Ігара Станіслававіча Нагорскага (18.02.1931, г. Бабруйск – 13.05.2006), вучонага ў галіне механізацыі і аўтаматызацыі сельскай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1978), прафесар (1980). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1991)
   
160 гадоў з дня нараджэння Якуба Раманавіча Брайцава (19.02.1861, в. Забялышын, Хоцімскі раён – 02.03.1931), пісьменніка
   
80 гадоў з дня нараджэння Віктара Ціханавіча Бондарава (19.02.1941, г. Касцюковічы), паэта
   
460 гадоў назад Магілёў атрымаў каралеўскую грамату на малое магдэбургскае права (20.02.1561)
   
90 гадоў з дня нараджэння Юлія Ягоравіча Жлобы (22.02.1931, в. Мядзвёдаўка, Краснапольскі раён – 18.09.2010), Героя Сацыялістычнай Працы (1971)
   
110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Касьянавіча Антоненкі (23.02.1911, в. Васькавічы, Слаўгарадскі раён – 25.07.1941), Героя Савецкага Саюза (1941)
   
70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Канстанцінавіча Баглая (28.02.1951, г. Бабруйск), мастака
   

ЛЮТЫ