2021
2024
2025

СТУДЗЕНЬ 2021

У каляндар знамянальных і памятных дат уключаны найбольш значныя даты з гісторыі, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця Магілёўскай вобласці, а таксама юбілейныя даты ўраджэнцаў і дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі вобласці. Матэрыял згрупаваны ў храналогіі дат, усе даты прыведзены па новаму стылю.

160 гадоў з дня нараджэння Леаніда Самойлавіча Залкінда (студзень, 1861, г. Чавусы – 17.09.1929), удзельніка рэвалюцыйна-народніцкага руху
   
90 гадоў з дня выхаду першага нумара раённай газеты "Кричевская жизнь" (01.01.1931)
   
90 гадоў з дня нараджэння Васіля Ягоравіча Жыткова (01.01.1941, в. Рыння, Бабруйскі раён – 25.08.2018), пісьменніка
   
110 гадоў з дня нараджэння Глафіры Антонаўны Мядзведзевай (02.01.1911, в. Кабылянка, Бабруйскі павет (зараз в. Акцябрск, Клічаўскі раён) – 16.08.2011), вучонага ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1959), прафесар (1959). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1966)
   
90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сяргеевіча Гуркова (02.01.1931, в. Шыркі, Мсціслаўскі раён), этнографа. Кандыдат гістарычных навук (1975)
   
90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Сяргеевіча Макаранкі (02.01.1931, в. Прусіна, Крычаўскі раён), графіка, педагога
   
70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Паўлавіча Хобатава (04.01.1951, в. Гладкава, Чавускі раён), пісьменніка
   
130 гадоў з дня нараджэння Саламона Якаўлевіча Лур'е (08.01.1891, г. Магілёў – 30.10.1964), гісторыка антычнасці, філолага. Доктар гістарычных навук (1934), доктар філалагічных навук (1943)
   
90 гадоў з дня нараджэння Соф'і Яфімаўны Пісклячэнкі (10.01.1931, в. Лядзешня, Клімавіцкі раён), Героя Сацыялістычнай Працы (1971)
   
100 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Банкузава (15.01.1921, в. Мхінічы, Краснапольскі раён – 23.05.1980), Героя Савецкага Саюза (1945)
   
80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Касцяна (15.01.1941, в. Усохі, Клічаўскі раён), гісторыка, педагога, дзяржаўнага дзеяча. Кандыдат гістарычных навук (1994)
   
110 гадоў з дня нараджэння Антона Лукіча Юрэвіча (16.01.1911, в. Макаўка, Бялыніцкі раён – 27.02.1986), мовазнаўца
   
60 гадоў з дня нараджэння Леаніда Міхайлавіча Крываноса (16.01.1961, г. Клічаў), паэта-песенніка, празаіка
   
160 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Піліпавіча Горына-Галкіна (22.01.1861, г. Магілёў – 22.07.1925), удзельніка рэвалюцыйнага руху, філосафа-марксіста
   
90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іосіфавіча Мушынскага (24.01.1931, в. Мокрае, Быхаўскі раён – 08.06.2018), літаратурнага крытыка, літаратуразнаўца. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991). Доктар філалагічных навук (1978), прафесар (2001). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
   
70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Паўлавіча Пазнякова (24.01.1951, в. Заброддзе, Быхаўскі раён), паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, мовазнаўца. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996), трох Рэспубліканскіх літаратурных прэмій "Лепшая кніга года", Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2016)
   
60 гадоў з дня нараджэння Сяргея Сяргеевіча Украінкі (25.01.1961, в. Ніканавічы, Быхаўскі раён), паэта, празаіка, крытыка
   
110 гадоў з дня нараджэння Апанаса Васільевіча Кляцко (31.01.1911, в. Куляшоўка, Клімавіцкі раён – 08.07.2001), поўнага кавалера ордэна Славы (1944, 1945, 1946)
   
60 гадоў з дня нараджэння Галіны Барысаўны Багданавай (31.01.1961, г. Крычаў), пісьменніцы, мастацтвазнаўца
   

 

СТУДЗЕНЬ