|
Агульная чытальная зала – шматпрофільны аддзел бібліятэкі для абслугоўвання карыстальнікаў інфармацыйнымі рэсурсамі па ўсім спектры сацыяльна-гуманітарных, прыродазнаўчых, літаратуразнаўчых навук.
Асноўны напрамак дзейнасці – найбольш поўнае задавальненне інфармацыйных запытаў карыстальнікаў бібліятэкі з улікам іх чытацкіх патрэбаў.
Аддзел мае універсальны па зместу кніжны фонд. Шырока прадстаўлена літаратура праваслаўнай тэматыкі, выдадзеная выдавецтвам Беларускага Экзархата і праваслаўнымі выдавецтвамі Расіі.
Кніжны фонд уключае дакументы на замежных мовах: энцыклапедыі, лінгвістычныя і галіновыя слоўнікі на папяровых і электронных носьбітах, мультымедыйныя навучальныя праграмы рознага ўзроўню складанасці, аўдыёкнігі, навучальныя дапаможнікі і мастацкая літаратура для дарослых і дзяцей.
У фондзе аддзела прадстаўлены перыядычныя выданні рознай тэматыкі.
На працягу года ў аддзеле дзейнічаюць адкрытыя прагляды літаратуры, пастаянна дзеючыя кніжныя выставы, прысвечаныя найбольш значным падзеям, што адбываюцца ў краіне, юбілейных дат пісьменнікаў і паэтаў.
Для зручнасці карыстальнікаў памяшканне агульнай чытальнай залы падзелена на функцыянальныя зоны: для працы з навуковай і вучэбнай літаратурай, адасобленага чытання і прагляду свежай прэсы, для працы на асабістым камп'ютары.Аддзел прадастаўляе карыстальнікам бібліятэкі ПЭВМ для самастойнай працы з доступам да інфармацыйных рэсурсаў сеткі інтэрнэт, аказвае дадатковыя платныя паслугі.
|