СТРУКТУРА - АБАНЕМЕНТНЫ АДДЗЕЛ

+375 222 628779

 

Аддзел створаны  ў 1935 годзе.
На 01. 01.2021 г. кніжны фонд складае 69935 экз.
Па саставу фонд політэматычны.
Штогод аддзел абслугоўвае 5000 чытачоў. Асноўная і самая шматлікая катэгорыя чытачоў — студэнты вну, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, вучні школ, ліцэяў, гімназій.
Прыярытэтным напрамкам у дзейнасці аддзела з'яўляецца аказанне індывідуальнай дапамогі чытачам у выбары кніг з улікам іх запатрабаванняў і інтарэсаў. Аддзел фарміруе кніжны фонд адпаведна запатрабаванням чытачоў, шляхам аналізу чытацкіх запытанняў, анкетавання, аналіз у адмоў і інш.
Развіццю і задавальненню чытацкіх інтарэсаў служаць кніжныя выставы, тэматычныя паліцы, якія афармляюцца на працягу года, таксама масавыя мерапрыемствы, якія праводзяць супрацоўнікі аддзела.
З мэтай развіцця сістэмы платных паслуг, павышэння якасці абслугоўвання чытачоў, найбольш поўнага задавальнення чытацкіх запытаў у аддзеле ўведзена паслуга папярэдняга заказу (браніраванне) дакумента з фонду абанемента, працяг тэрміну карыстання дакументамі ў вызначыным парадку.
З мэтай забеспячэння камфортнасці і аператыўнасці абслугоўвання чытачоў з 2004 года вядзенне чытацкага фармуляра ажыццяўляецца ў аўтаматызаваным рэжыме.