![]() |
+375 222 631172 |
![]() |
book@library.mogilev.by |
Аддзел ажыццяўляе аператыўнае і якаснае папаўненне ўніверсальных фондаў бібліятэкі ўсімі відамі айчынных і замежных выданняў на традыцыйных і электронных носьбітах інфармацыі. Забяспечвае тэхнічную, бібліяграфічную і сэнсавую апрацоўку дакументаў, раскрывае фонд бібліятэкі праз сістэму асноўных каталогаў.
Асноўныя задачы аддзела:
• Папаўненне фондаў бібліятэкі выданнямі, выдадзенымі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскай вобласці і дакументаў аб Магілёўшчыне на ўсіх відах носьбітаў інфармацыі ў адпаведнасці з профілем і інфармацыйнымі патрэбамі чытачоў;
• Фарміраванне універсальнага фонду дакументаў краін СНД, далёкага замежжа з улікам іх інфармацыйнай, навуковай, гістарычнай і мастацкай каштоўнасці;
• Пошук новых крыніц камплектавання;
• Набыццё сацыяльна значнай літаратуры;
• Набыццё электронных і аўдыявізуальных выданняў;
• Рэтраспектыўнае камплектаванне і даўкамплектаванне дакументных фондаў;
• Аналітыка-сінтэтычная перапрацоўка ўваходнага дакументнага патоку на беларускай, рускай і замежных мовах;
• Тэхнічная апрацоўка дакументаў;
• Арганізацыя і вядзенне асноўных бібліятэчных каталогаў;
• Размеркаванне паступіўшых дакументаў па структурным падраздзяленням бібліятэкі;
• Сумарны і індывідуальны ўлік бібліятэчнага фонду;
• Афармленне падпіскі на перыядычныя выданні;
• Кансультацыйна-метадычная дапамога публічным бібліятэкам Магілёўскай вобласці па пытаннях камплектавання, уліку, каталагізацыі, індэксавання і захаванасці дакументных фондаў, правядзенне семінараў, практыкумаў.
Крыніцы камплектавання:
• Дзяржаўныя выдавецтвы Рэспублікі Беларусь;
• Абласны абавязковы бясплатны экзэмпляр;
• ААТ «Белкніга»;
• Кнігагандлёвыя фірмы і арганізацыі, розных арганізацыйна-прававых форм уласнасці;
• Кнігарні;
• Кніга-пошта;
• Друкарні;
• Дакументаабмен;
• Падпіска на перыядычныя выданні (РУП «Белпошта» і інш.);
• Дар ад чытачоў, аўтараў і інш.
Універсальны дакументны фонд на 01.01.2023 года налічвае 652928 экз., з іх:
• Кнігі — 454325экз.
• Брашуры — 6575 экз.
• Карты — 110 экз.
• Спец. віды навукова-тэхнічнай літаратуры і дакументацыі — 169 экз.
• Нотныя дакументы — 17091 экз.
• Выяўленчыя дакументы, фотавыданні — 3023 экз.
• Фона, аўдыявізуальныя дакументы — 16539 экз.
• Электронныя дакументы — 2685 экз.
• Часопісы — 146747 экз.
• Газеты — 5664 экз.
За 2022 год у бібліятэку паступіла 10844 экзэмпляраў дакументаў.
Бібліятэка атрымлівае каля 200 назваў перыядычных выданняў. Спектр перыядычных выданняў прадстаўлен газетамі і часопісамі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, рэгіянальнымі выданнямі і інш.