Барыс Іванавіч Загурскі вучыўся ў Мсціслаўскай гімназіі, скончыў Чэрыкаўскую гімназію, інструктарска-педагагічны факультэт Ленінградскай кансерваторыі (1929).

1929-1949 гг. – педагагічная, навуковая, адміністрацыйная дзейнасць у галіне тэатра.

1951-1961 гг. – дырэктар Ленінградскага Малага опернага тэатра. Дзелавыя якасці і музычныя погляды Б.І. Загурскага высока цаніў Д.Д. Шастаковіч.

Аўтар кніг і артыкулаў, прысвечаных гісторыі музыкі, канцэртна-тэатральнаму жыццю Ленінграда: "Краткий очерк истории Ленинградской консерватории" (1932, 1933), "М.И. Глинка" (1940, 1948), "Советские оперы и балеты на сцене Малого оперного театра" (1961).

Пераклаў з нямецкай мовы кнігу Я. Штэліна "Музыка і балет у Расіі XVIII стагоддзя" (1935).

Узнагароджаны ордэнамі: Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Пашаны"; медалямі.