Мікалай Уладзіміравіч Сірацінін нарадзіўся ў г. Арол (Расія). Працаваў токарам на заводзе "Текмаш".

1940 г. – праходзіў службу ў Полацку. Служыў наводчыкам, камандзірам гарматы ў складзе 55-га стралковага палка (6-я стралковая дывізія, 13-я армія).

17.07.1941 старшы сяржант Сірацінін, прыкрываючы адыход свайго палка, прыняў бой з калонай нямецкіх танкаў на мосце праз р. Добрасць каля в. Сакольнічы на шашы Брэст-Масква. У ходзе двухгадзіннага бою ў адзіночку з 45-міліметровай гарматы знішчыў адзінаццаць танкаў, сем бронемашын, 57 салдат і афіцэраў. На прапанову здацца адказаў адмовай і адстрэльваўся з карабіна да апошняга. Загінуў ў гэтым баі.

Стойкасць савецкага байца выклікала павагу гітлераўцаў. Сірацінін быў пахаваны з вайсковымі ўшанаваннямі. У 1948 г. перапахаваны ў брацкай магіле ў г. Крычаве.

1965 г. – узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені.

Імем М.У. Сірацініна названа вуліца ў г. Крычаў, сярэдняя школа № 7 у г. Арол (2015). Каля в. Сакольнічы пастаўлены абеліск з імем героя (1961). Подзвігу М. Сірацініна прысвечаны верш А.В. Пысіна, дакументальныя фільмы "Один в поле воин. Подвиг 41-го" (кінакампанія "Родина"; "Николай Сиротинин. Подвиг артиллериста" (цыкл "Легенды армии", тэлеканал "Звезда").